Колькі будзе каштаваць першы беларускі электрамабіль?
14- 20.04.2025, 21:02
- 5,870

Прэзентаваць яго плануюць у траўні.
Масавая вытворчасць першага айчыннага электрамабіля пачнецца ў 2026 годзе, расказаў гендырэктар "БелДжы" Генадзь Свідзерскі ў эфіры СТВ.
Выпрабаванні пяці доследных узораў ужо заканчваюцца. Усе яны на 70% зроблены з айчынных кампанентаў. Электрарухавік вырабіў "Магілёўліфтмаш", сілавую электроніку - завод "Вымяральнік", акумулятарныя батарэі - "Першая акумулятарная кампанія".
Новы красовер плануюць прэзентаваць у траўні.
Прыступіць да вузлавой зборкі першых аўто на электрычнасці плануюць у другім квартале 2025 года. Першы айчынны электрамабіль, разлічваюць, будзе каштаваць не даражэй за $30 тысяч.
У планах таксама стварыць гібрыды і аўто на метане.