Кіраўнік Нацбанка: Беларусы лічаць у далярах, таму што побач ЕЗ
11- 21.04.2025, 9:34
- 6,332

Дзіўная заява Галоўчанкі.
Чаму беларусы дагэтуль лічаць цэны ў валюце ў эфіры дзяржлетэканала «Беларусь 1», расказаў старшыня ўправы Нацыянальнага банка Раман Галоўчанка.
Кіраўнік Нацбанка мяркуе, што "звычка" беларусаў звязана з блізкасцю Еўропы:
- Магчыма, гэта звязана з тым, што мы мяжуем з Еўрапейскім звязам. У той жа Расейскай Федэрацыі, дарэчы сказаць, гэтая залежнасць значна меншая. Мусіць, гэта большы чыннік, звязаны з нашай геаграфічнай блізкасцю да Еўропы.
Чаму беларусы не лічаць у еўра, які з'яўляецца афіцыйнай валютай у Еўразвязе, Галоўчанка не патлумачыў. Забыўся ён згадаць і пра каласальную дэвальвацыю беларускага рубля за час кіравання Лукашэнкі, якая падарвала давер беларусаў да нацыянальнай валюты.