Wildberries могуць чакаць вялікія перамены
7- 22.04.2025, 13:48
- 20,746

Маркетплэйс хоча прыбраць да рук «касір Пуціна».
Структуры, падкантрольныя расейскаму мільярдэру Юрыю Кавальчуку, якога Мінфінансаў ЗША называла «асабістым касірам» Пуціна, збіраюцца ўзяць пад кантроль расійскія маркетплэйсы Ozon і Wildberries, піша выданне The Bell са спасылкай на крыніцы.
Кампаніі, звязаныя з Кавальчуком, набылі 27,7% акцый Ozon. Куратарам угоды быў першы намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Сяргей Кірыенка. Як паведамляла РБК, «Усход Інвестыцыі», якія атрымалі актывы фонду Baring Vostok, прадалі долю ў маркетплэйсе за 38,2 млрд рублёў (471,5 млн даляраў курсам на 22 красавіка 2025 года).
На чарзе ў Кавальчука можа быць яшчэ адна буйная купля. І гэта – лідар рынку Wildberries. Паводле інфармацыі крыніц The Bell Wildberries можа змяніць уладальніка ў выніку карпаратыўнага канфлікту вакол кампаніі. Аб тым, што структуры Кавальчука праяўлялі цікавасць да куплі маркетплэйса, чулі і ўдзельнікі рынку, паведамляе The Bell.