22 красавiка 2025, aўторак, 23:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грандыёзная бітва: байцы ГУВ спынілі штурм 300 расейцаў

5
Грандыёзная бітва: байцы ГУВ спынілі штурм 300 расейцаў

Разбітыя шэсць калон акупантаў.

Спецпадраздзяленне Галоўнай управы выведкі Мінабароны Украіны «Артан» паказала відэа разгрому варожага штурму на Запарожскім кірунку перад Вялікаднем. Вайскоўцы заявілі, што сарвалі наступальныя планы супраціўніка.

«Артан» паведаміў, што незадоўга да велікодных святаў войска РФ паспрабавала здзейсніць масаваны штурм пазіцый Сіл абароны, у тым ліку ў зоне адказнасці спецпадраздзялення ГУВ.

Было задзейнічана больш за 300 акупантаў, 40 адзінак баявой браняванай тэхнікі, тры танкі і блізу дзясятка багі, якія выступілі шасцю калонамі.

«Мы загадзя ведалі пра планы ворага. Фіксавалі назапашванне тэхнікі і асабовага складу. Паралельна расейцы здымалі свае ж мінныя палі, каб тэхніка магла прайсці. Мы іх чакалі і сустрэлі, як належыць», - распавёў камандзір «Артана» з пазыўным Тытан.

Як толькі варожыя калоны рушылі, за справу ўзяліся аператары FPV «Artan Syndicate» і артылерысты. Першыя тры БМП спалілі яшчэ за 8 км да сутыкнення.

«Астатак калоны гэтак жа «разабралі» на подступах да нашых пазіцый: частка патрапіла пад дакладныя ўдары FPV і арты, частка падарвалася на мінных загародах, усталяваных нашымі інжынерамі», - сказаў Тытан.

Штурм расейцаў быў сарваны, украінскія воіны знішчылі або вывелі са строю 15 адзінак баявой тэхнікі, амаль 100 чалавек асабовага складу.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках