22 красавiка 2025, aўторак, 20:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дайце беларусам вярнуцца дадому!»

19
«Дайце беларусам вярнуцца дадому!»

Беларуска жорстка адказала Лукашэнку на планы прывезці пакістанскіх працоўных у Беларусь.

У рэдакцыю Charter97.org прыйшоў ліст чытачкі з невялікага горада. Жанчына рашуча выступіла супраць прапановы Лукашэнкі засяліць Беларусь пакістанцамі:

Я — жыхарка раённага цэнтра, дзе ў маленькім мястэчку ўсе знаюць адзін аднаго. Камунікацыя – гэта адзіная даступная для нас форма адпачынку. Кожны раз, пабалакаўшы са знаёмымі, як быццам новую кніжку прачытаеш. Вось і сёння сустрэла былую калегу, а яна маркотная, стомленая, пачынае апавядаць сваю гісторыю:

- Здарылася з маёй сястрой бяда – інсульт. Ляжыць, сама сябе абслугоўваць не можа, то я вымушаная кожныя два тыдні на пераменку з братам яе даглядаць. А ў мяне і самой букет хвароб.

- Маруся, дык у яе ж двое сыноў, няўжо яны не могуць дагледзець матулю?

- Так, маеш рацыю. Толькі пасля 2020 года вымушаныя былі выехаць. То вось так і складваецца лёс.

Сяджу я дома ўражаная гэтай навіной, ды перабіраю ў галаве сваіх знаёмых. І не магу знайсці тых, чыю б сям’ю не закранула гэтая бяда вымушанай эміграцыі. Нават у нашым доме на 4 кватэры ў трох сем’ях дзеці выехалі за мяжу. Не са сваёй волі, ведама ж.

А ўчора чытаю навіны, што працоўных рук у Беларусі не стае, і плануюць да працы залучыць 150 тысяч пакістанцаў. Сто пяцьдзесят тысяч! Гэта ж 11 такіх мястэчак як нашае. Божухна, ды ў нас тут адзін чачэнец быў асталяваўся. Працавіты дзядзька, паставіў цяпліцы ды вырошчваў гародніну, але людзі на яго касавурыліся, напачатку і купляць у яго нічога не хацелі, пакуль звыклі.

Ды не трэба нам ні пакістанцы, ні кітайцы, ні карэйцы, дайце беларусам вярнуцца дадому! А яны вернуцца з еўрапейскім досведам і грашыма. Распачнуць свае справы, ініцыятывы і адбудуюць наш дом зноў. Будуць і працоўныя рукі і працоўныя месцы.

Умова вяртання адна – Лукашэнка мусіць пайсці прэч. Бо людзям патрэбная гарантыя, гарантыя свабоды. Бо толькі свабода дае веру ў заўтрашні дзень.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках