22 красавiка 2025, aўторак, 22:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вэнс назваў супрацоўніцтва ЗША і Індыі вызначальным у XXI стагоддзі

26
Вэнс назваў супрацоўніцтва ЗША і Індыі вызначальным у XXI стагоддзі

Віцэ-прэзідэнт ЗША здзейсніў візіт у Індыю.

Супрацоўніцтва Вашынгтона і Нью-Дэлі вызначыць, якім будзе XXI стагоддзе, без яго поспеху наступяць "цёмныя часы", заявіў віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Ды Вэнс падчас візіту ў Індыю.

“Калі Індыя і Злучаныя Штаты будуць паспяхова супрацоўнічаць, мы ўбачым квітнеючае і мірнае XXI стагоддзе, – сказаў ён, выступаючы ў горадзе Джайпур (цытата з Reuters). - Але я таксама думаю, што калі мы не зможам паспяхова працаваць разам, XXI стагоддзе можа стаць вельмі цёмным часам для ўсяго чалавецтва”.

Вэнс заклікаў Індыю павялічыць закупкі вайсковай тэхнікі ЗША, у тым ліку знішчальнікаў пятага пакалення F-35.

"Мы хочам больш супрацоўнічаць, мы хочам больш працаваць разам, і мы, вядома ж, хочам, каб ваша краіна купляла больш нашай амерыканскай вайсковай тэхнікі", – сказаў ён (цытата з The Business Standard), падкрэсліўшы, што гэта дазволіць Індыі абараняць сваю паветраную прастору і грамадзян "як ніколі раней". Віцэ-прэзідэнт ЗША адзначыў, што Вашынгтон і Нью-Дэлі маюць агульныя мэты як у эканоміцы, так і ў нацыянальнай бяспецы.

Ён прызнаў, што ў мінулым ЗША "занадта часта звярталіся" да Індыі "з павучаннямі" і разглядалі яе як крыніцу таннай працоўнай сілы. Ён згадаў таксама моцную падтрымку ўнутры краіны індыйскага прэм'ер-міністра Нарэндры Модзі і назваў яго ўрад "магчыма, самым папулярным у дэмакратычным свеце".

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках