22 красавiка 2025, aўторак, 23:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямецкае піва страчвае папулярнасць

13
Нямецкае піва страчвае папулярнасць

Попыт падае як унутры краіны, так і за мяжой.

1,45 мільярда літраў піва з Нямеччыны было прададзена за мяжу ў 2024 годзе, паведаміла 22 красавіка Федэральнае статыстычнае ведамства.

Унутры Нямеччыны попыт на нямецкае піва падае мацней, чым за мяжой

Але як бы ні скарачаўся попыт на нямецкае піва за мяжой, яго спажыванне ўнутры краіны зніжаецца яшчэ мацней, адзначаюць у статыстычным ведамстве.

Разам са зніжэннем рынкавай прывабнасці прадукту фіксуецца і змяншэнне колькасці піваварняў, хоць цяпер яна вышэйшая, чым была дзесяць гадоў таму — 1459, рост на 7,4 адсотка.

"Дзень піва"

Падставай для публікацыі Федэральнага статыстычнага ведамства стаў “Дзень піва”, які ў сераду, 23 красавіка, адзначае Нямецкі звяз півавараў. “Дзякуючы гэтаму закону захавалася старадаўняя рамесная тэхніка, і ён сам застаецца найстарэйшым з дзейных у свеце нарматыўна-прававых актаў у дачыненні да харчовай прадукцыі”, - адзначаюць у звязе півавараў, які быў заснаваны ў 1871 годзе і займаецца ўнутрыгаліновым самарэгуляваннем.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках