22 красавiка 2025, aўторак, 23:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калас: ЗША яшчэ не выкарыстоўвалі ўсе сродкі ціску на Расею

3
Калас: ЗША яшчэ не выкарыстоўвалі ўсе сродкі ціску на Расею

Галоўная дыпламатка ЕЗ спадзяецца, што Вашынгтон зойме больш жорсткую пазіцыю ў дачыненні да Масквы.

Галоўная дыпламатка Еўрапейскага Звязу Кая Калас мяркуе, што ЗША не выкарыстоўвалі свае інструменты для ціску на Расею, каб яна пагадзілася спыніць поўнамаштабную агрэсію супраць Украіны.

Аб гэтым Калас заявіла ў інтэрв'ю AFP.

Паводле слоў галоўнага дыпламата ЕЗ, абвяшчэнне Расеяй "велікоднага замірэння" на выхадных было хітрасцю, накіраванай на прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.

«Відавочна, што Расея гуляе ва ўсе гэтыя гульні, цягне час і не вельмі хоча міру. Яны думаюць, што час на іхнім баку, таму яны не дэманструюць ніякіх добрых знакаў або добрай волі», – дадала яна.

Калас выказала надзею, што Вашынгтон зойме больш жорсткую пазіцыю ў дачыненні да Масквы, перш чым адмовіцца ад сваіх мірных намаганняў.

«У іх у руках ёсць інструменты, якія яны могуць выкарыстоўваць для ціску на Расею. Яны не выкарыстоўвалі гэтыя інструменты», - адзначыла еўрапейскі чыноўнік.

«Калі яны зараз пакідаюць (свае намаганні. – Рэд.), не выкарыстоўваючы інструменты, якія фактычна ёсць у іх руках, то ў мяне ўзнікае вялікае пытанне: чаму? Чаму яны не выкарыстоўваюць інструменты, каб сапраўды пакласці канец гэтай вайне? - рытарычна спытала яна.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках