У цэнтры Масквы прагрымелі выбухі
5- 23.04.2025, 16:25
- 24,458

Каля комплексу "Масква-Сіці" заўважаныя клубы чорнага дыму.
У Маскве сёння днём, 23 красавіка, прагрымелі выбухі. Расейцы заўважылі клубы чорнага дыму каля комплексу "Масква-Сіці".
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на расейскія Telegram-каналы.
Паводле дадзеных расейскіх СМІ, выбух, а затым пажар адбыўся на стаянцы гандлёвага цэнтра "Афімол сіці" ў комплексе "Масква-Сіці".
Відавочцы паведамляюць пра густы чорны дым. На месца ўжо прыбылі расейскія ратавальнікі, якія надалі пажару павышаны ранг небяспекі. На месцы працуюць ратавальнікі.
Расейскія Telegram-каналы публікуюць відэа падпаленага аўта, аднак на кадрах немагчыма разгледзець марку машыны ці іншыя падрабязнасці. На іншых відэа бачна, як з паркоўкі валяць клубы густога чорнага дыму.
Пасля расейскае МНС заявіла, што на паркоўцы "Афімол сіці" нібы гарэлі будматэрыялы і ёмістасці пад ціскам, пажар лакалізаваны.