23 красавiка 2025, Серада, 21:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Украіна настойвае на спыненні агню

Зяленскі: Украіна настойвае на спыненні агню
Уладзімір Зяленскі

Неадкладным, поўным і безумоўным.

Украіна настойвае на неадкладным, поўным і безумоўным спыненні агню і менавіта такой была "абсалютна правільная пазіцыя ЗША" 11 сакавіка. Пра гэта ў сераду, 23 красавіка, заявіў украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.

Са слоў Зяленскага, такое спыненне агню "абсалютна магчыма" ў выпадку, калі Расея ідзе на такі крок і спыняе забойствы ва Украіне.

“На Вялікдзень мы дасягнулі зніжэння інтэнсіўнасці баявых дзеянняў і адсутнасці паветраных трывог. Украіна прапанавала падоўжыць гэты стан цішыні мінімум на 30 дзён і спыніць агонь поўнасцю. Таксама мы гатовыя да неадкладнага спынення агню як мінімум па грамадзянскіх аб'ектах і ўжо заяўлялі пра гэта», - напісаў прэзідэнт.

Як дадаў украінскі прэзідэнт, захаванне жыццяў людзей ва Украіне павінна быць "агульным першым прыярытэтам з усімі хаўруснікамі".

Войскі РФ ударылі дронам па грамадзянскім аўтобусе з працаўнікамі прадпрыемства ў горадзе Марганец Нікапальскага раёна Днепрапятроўскай вобласці раніцай 23 красавіка. Як зазначыў Зяленскі, больш за 40 параненых, большасць — жанчыны, ёсць вельмі цяжкія раненні. Дзевяць чалавек загінулі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках