24 красавiка 2025, Чацвер, 0:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масква абагнала Нью-Ёрк у коштах гародніны, рыбы і малака

12
Масква абагнала Нью-Ёрк у коштах гародніны, рыбы і малака

Пры гэтым сярэдні заробак у Нью-Ёрку ў 4,3 разу вышэйшы, чым у сталіцы РФ.

Праз тры гады дзеяння санкцый, уведзеных супраць Расеі за ўварванне ва Украіну, Масква ўзроўнем коштаў шэрагу прадуктаў харчавання ўшчыльную наблізілася да Нью-Ёрку, а ў некаторых пазіцыях нават абагнала яго. Пра гэта паведамляе канал «Можем объяснить», які параўнаў кошт прадуктаў у нью-ёркскім супермаркеце Walmart і маскоўскім «Ашане». Пры гэтым сярэдні заробак, паводле афіцыйнай статыстыкі, у Нью-Ёрку ў 4,3 разу вышэйшы, чым у расейскай сталіцы, адзначае «МО». Для параўнання коштаў выкарыстоўваўся афіцыйны курс Цэнтрабанка РФ на 10 красавіка – 86 рублёў 9 капеек за даляр, а звыклыя амерыканскія фунты былі пералічаныя ў кілаграмы (1 кг = 2,2 фунта). Кошты пазначаны на стан 15 красавіка.

Масква апярэдзіла амерыканскі мегаполіс ў коштах рыбы, сыру, малака і некаторай гародніны. Так, літр малака «Авіда» тлустасцю 3,2% абыдзецца амаль на 100 рублёў (900 мл – 90 рублёў), у той час як амерыканскае малако маркі Great Value з даданнем вітаміну D каштуе 83 рублі за літр. Сыр «Чэдэр» ад «Брэст-Літоўска» ў Маскве каштуе 209 рублёў на акцыі (284 – без зніжкі) за 200 грамаў, у той час як аналаг ад Great Value – 193 рублі за 226 грамаў, гэта значыць пры большай масе – танней. Замарожанае філе стронгі «Смак Арт» – 980 рублёў за 450 г, у Walmart такое самае філе – 909 рублёў за той самы аб'ём. Сярэдняплодныя агуркі ў «Ашане» каштуюць 220 рублёў за 600 г, што эквівалентна прыкладна 370 рублям за кілаграм. У Нью-Ёрку яны абыходзяцца на 349 рублёў/кг. Памідоры ў Маскве – мінімум 350 рублёў за кілаграм, у Walmart – усяго 186 рублёў.

Пры гэтым не ўсе прадукты ў Нью-Ёрку каштуюць менш. Напрыклад, яблыкі гатунку «Гала» ў маскоўскім «Ашане» – 160 рублёў/кг, у той час як у Walmart – 233 рублі. Курыныя галёнкі ў «Ашане» пад маркай «Кожны дзень» каштуюць 270 рублёў за кілаграм, у Нью-Ёрку – 392 рублі. Пачак спагеці Barilla (450 г) – 110 рублёў у Маскве і 158 рублёў у Нью-Ёрку. Бульба ў расейскай сталіцы каштуе 70 рублёў/кг, у той час як у амерыканскім мегаполісе – 109 рублёў.

У той самы час розніца ў заробках паміж двума гарадамі застаецца значнай. Паводле звестак Расстата, сярэдні заробак у Маскве ў студзені складаў 156,3 тыс. рублёў да выліку падаткаў, ці блізу 136 тыс. рублёў «на рукі». Паводле звестак Бюро перапісу насельніцтва ЗША, сярэдні прыбытак жыхара Нью-Ёрка – $104,8 тыс. за год, што пасля падаткаў складае прыкладна $80,7 тыс. ці 579 тыс. рублёў на месяц ($6,7 тыс.). Такім чынам, жыхары Нью-Ёрка зарабляюць у 4,3 разы больш за масквічоў, падкрэслівае «Можем объяснить»

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках