24 красавiка 2025, Чацвер, 3:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генштаб УСУ: Пашкоджаны завод для вытворчасці ўдарных беспілотнікаў у Елабузе

3
Генштаб УСУ: Пашкоджаны завод для вытворчасці ўдарных беспілотнікаў у Елабузе

Ён знаходзіцца больш як за 1000 км ад дзяржмяжы Украіны.

У сераду, 23 красавіка, падраздзяленні Сілаў беспілотных сістэмаў УСУ ва ўзаемадзеянні з іншымі складнікамі Сілаў абароны падбілі завод для вытворчасці ўдарных беспілотнікаў на тэрыторыі РФ, што на адлегласці больш за 1000 км ад дзяржмяжы Украіны.

Пра гэта паведаміў Генштаб УСУ.

Адзначаецца, што Сілы абароны ажыццявілі агнявую паразу вытворчасці ўдарных БПЛА («Герань-2», тыпу «Шахед» і іншыя).

Вытворчая магутнасць прадпрыемства блізу 300 розных БПЛА за дзень. Знаходзіцца яно ў Елабужскім раёне Рэспублікі Татарстан (РФ) на адлегласці 1054 км ад дзяржаўнай мяжы Украіны.

«Пацверджанае траплянне і выбухі ў раёне цэлі. Цяпер вядома пра пашкоджанне цэха фінальнай зборкі БПЛА. Вынікі паразы ўдакладняюцца.

Гэты ўдар з'яўляецца справядлівым адказам Украіны ў дачыненні да расейскага стратэгічнага ваеннага аб'екта, які выкарыстоўваецца для забеспячэння ўзброенай агрэсіі РФ супраць Украіны і тэрору супраць цывільных людзей ва Украіне», – дадалі ў Генштабе УСУ.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках