Украінскія партызаны правялі паспяховую дыверсію ў Дагестане
- 24.04.2025, 8:59
- 6,206

Без сувязі засталіся расейскі батальён і завод.
Агенты руху супраціву “Атэш” ажыццявілі паспяховую дыверсію ў Рэспубліцы Дагестан (РФ). У выніку аперацыі быў знішчаны тэлекамунікацыйны модуль.
Гэтае абсталяванне забяспечвала мабільнай сувяззю і інтэрнэтам важныя вайсковыя і вайскова-прамысловыя аб'екты. Пра гэта ў Telegram паведамляе вайсковы рух украінцаў і крымскіх татараў "Атэш".
Паводле інфармацыі партызан, дыверсія адбылася ў Кізлярскім раёне Дагестана. У выніку праведзенай аперацыі на пару дзён без сувязі і магчымасці нармальна функцыянаваць засталіся асобны батальён аператыўнага прызначэння. Акрамя таго, была парушаная сувязь Кізлярскага электрамеханічнага завода, які займаецца вытворчасцю авіяцыйнага абсталявання для карпарацый МіГ і "Сухой".

“Супраціў у Дагестане набірае абароты і ўсё больш мясцовых жыхароў далучаюцца да нашага руху. Разам мы зможам эфектыўна змагацца супраць пуцінскага рэжыму і за свабоду”, - заявілі агенты руху.