24 красавiка 2025, Чацвер, 13:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На будаўніцтве метро ў Менску ўзнікла пікантная сітуацыя

8
На будаўніцтве метро ў Менску ўзнікла пікантная сітуацыя

Новыя станцыі могуць усплыць з-пад зямлі, "як карабель".

Пра цяжкасці пры будаўніцтве новых станцый трэцяй лініі метрапалітэна расказаў галоўны інжынер "Мінскметрапраекта" Георгій Пратасаў, перадае агенцтва «Минск-Новости».

Спецыяліст адзначыў, што метро зараз будуецца ў сціснутых гарадскіх умовах, побач з жылой забудовай. Даводзіцца рабіць аб'езды і перакладкі сетак. Акрамя гэтага, асаблівасцю ўчастка трэцяй веткі ад станцыі "Юбілейная плошча" да "Парку Дружбы народаў", які працягнецца ў бок Зялёнага Луга, з'яўляецца высокі ўзровень грунтавых вод.

- Ёсць адцінкі, дзе з паўтара-двух метраў пачынаецца грунтавая вада. Даводзіцца рабіць герметычныя катлаваны, прымяняць спецыяльныя спосабы работ, будаўнічае водапаніжэнне. Гэтыя новыя станцыі, якія зараз будуць будавацца, нам даводзілася разлічваць нават на ўсплыванне, каб яны, як карабель, не ўсплылі з-пад зямлі, не страцілі ўстойлівасць, - паведаміў Пратасаў.

Галоўны інжынер удакладніў, што праблема грунту і грунтавых вод з'яўляецца асноўнай пры будаўніцтве метро.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках