24 красавiка 2025, Чацвер, 15:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«З-пад руін чуваць тэлефонныя званкі»

7
«З-пад руін чуваць тэлефонныя званкі»

Што адбываецца ў Кіеве пасля масаванага ўдару РФ.

У Кіеве пасля масаванага расейскага абстрэлу на 07:30 чацвярга, 24 красавіка, яшчэ працягвалася пошукава-выратавальная аперацыя на руінах поўнасцю разбуранага двухпавярховага жылога дома. Пацверджаная гібель дзевяці чалавек; яшчэ больш за 70 атрымалі розныя траўмы, у тым ліку і дзеці.

Пра гэта паведаміў у Telegram-канале міністр унутраных спраў Украіны Ігар Кліменка. Агулам у сталіцы ратавальнікі працавалі на 13 лакацыях; месцаў падзення было 18, піша «Обозреватель».

«Трагічныя наступствы ў Святашынскім раёне. Там яшчэ працягваецца разбор руінаў разбуранага дома. Прыцягнуты інжынерныя сілы, верхалазы ГСНС, пошукавыя сабакі. З-пад руін чутныя тэлефонныя званкі - пошукі будуць працягвацца, пакуль не пераканаюцца, што ўжо дасталі ўсіх. Ёсць інфармацыя аб двух дзецях, якіх дагэтуль не могуць знайсці на месцы здарэння», – паведамляў кіраўнік МУС на 07:30.

Паліцыянты абыходзілі кватэры ў найбліжэйшых дамах, каб праверыць стан людзей.

Дырэктар дэпартамента муніцыпальнай бяспекі КГГА Раман Ткачук распавёў Киев24, што ў знішчаным Расеяй доме ў Святашынскім раёне пражывалі 15 чалавек. На 07:10 знайшлі толькі шасцярых.

«Гэты стары будынак, які будаваўся яшчэ ў канцы Другой сусветнай вайны... На жаль, ад яго нічога не засталося», – сказаў Ткачук.

У Кіеве цалкам разбураны двухпавярховы дом

Паводле інфармацыі чыноўніка на 07:10, з 69 пацярпелых у лякарні патрапілі 44 чалавекі (сярод іх пяцёра дзяцей).

Кліменка дадаў: ноччу і раніцай 24 красавіка пад масаваным камбінаваным ударам РФ былі Кіеў і вобласць, Жытоміршчына, Днепрапятроўшчына, Харкаўшчына, Палтаўшчына, Хмельнітчына, Сумшчына і Запарожжа. Найбольш пацярпела сталіца.

Ратавальнікі ДСНС гэтай ноччу ліквідавалі каля 40 ачагоў узгарання ў дзевяці рэгіёнах краіны.

Работы на месцах вяліся пад пагрозай паўторных абстрэлаў. У Жытомірскай вобласці краіна-агрэсар нанесла паўторны ўдар па падраздзяленні ДСНС, які прыбыў на тушэнне пажару. Пацярпеў 39-гадовы ратавальнік.

«Удары па грамадзянскіх, па экстраных службах пры выратаванні людзей - гэта стыль Расіі. Мы перажывалі такое неаднаразова. Менавіта таму Украіна настойвае на поўным і неадкладным спыненні агню, таму што гэта, перш за ўсё, спыненне забойстваў нашых людзей», - адзначыў міністр.

"З-пад руін чуваць тэлефонныя званкі": у Кіеве працягваецца выратавальная аперацыя пасля ўдару РФ, пад заваламі шукаюць дзяцей. Фота і відэа

У знішчаным доме ў Святошынскім раёне пражывалі 15 чалавек

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках