У Беларусі абноўлена пяць тэмпературных рэкордаў
1- 24.04.2025, 12:30
- 1,158

Цяпер надвор'е рэзка зменіцца.
Пяць тэмпературных рэкордаў зафіксавана на беларускіх метэастанцыях у апошні дзень анамальна цёплага надвор'я, сведчыць праведзены "Позіркам" аналіз аператыўных і архіўных звестак Белгідрамета.
У Брагіне перапісаны лакальны максімум 75-гадовай даўніны - 27,8 градуса (было 27,5 градуса 23 красавіка 1950 года).
У трох населеных пунктах абнавіліся рэкорды, якія трымаліся з 2000 года: у Лельчыцах - 28 (25,7), Мазыры - 27,9 (24,5) і Кастрычніцкім - 26,9 (25,6).
Яшчэ адзін рэкорд адзначаны ў Мсціславе - 26,5 (22,1 у 2014 годзе).
14, 15 і з 17 да 23 красавіка на метэастанцыях краіны абноўлены 254 лакальныя тэмпературныя рэкорды дня, 2 лакальныя рэкорды месяца (Верхнядзвінск, Езярышча), 3 абсалютныя рэкорды дня (17, 18 і 19 красавіка).
24 красавіка Белгідрамет прагназуе ад 17 да 25 градусаў, 25-га - ад 10 да 24, 26-га - ад 6 да 13, 27-га - ад 7 да 14. Уночв на 26 і 27 красавіка чакаюцца замаразкі да мінус 4, абодва дні магчымы мокры снег.