24 красавiка 2025, Чацвер, 23:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эксперты ААН зрабілі заяву аб карнай псіхіятрыі ў Беларусі

4
Эксперты ААН зрабілі заяву аб карнай псіхіятрыі ў Беларусі

Вядомыя як мінімум 33 выпадкі, калі рэжым ужываў гэты метад ціску на палітвязняў.

Дзясяткі апанентаў рэжыму Лукашэнкі пасля выбараў 2020 года былі асуджаныя на прымусовае псіхіятрычнае лячэнне. Пра гэта заявілі незалежныя эксперты ААН у правах чалавека, паведамляе «Нямецкая хваля».

Даклад склалі 20 экспертаў, якія прызначаюцца Радай ААН у правах чалавека, але не выступаюць ад імя гэтай арганізацыі. З іх слоў, вядомыя сама меней 33 выпадкі, калі суды прызначалі прымусовае псіхіятрычнае пакаранне. Сярод тых, каму вынеслі такі прысуд, пяць жанчын, а самаму паджыламу чалавеку, якому прызначылі такое пакаранне, было 77 год.

Эксперты падкрэсліваюць непразрыстасць працэсу пераводу асуджаных на прымусовае псіхіятрычнае лячэнне. Яны кажуць, што цяжка вызначыць, якімі матывамі кіраваліся пры вынясенні такіх выракаў - медыцынскімі або палітычнымі.

Суды, на якіх прызначаюць прымусовае псіхіятрычнае лячэнне, адбываюцца за зачыненымі дзвярыма, а пацярпелых трымаюць без сувязі з вонкавым светам «пад неабмежаванай уладай галоўнага лекара». У адрозненне ад зняволеных у турмах і калоніях, гэтыя людзі пазбаўленыя волі на нявызначаны тэрмін і не могуць прасіць аб памілаванні ці ўмоўна-датэрміновым вызваленні.

Эксперты ААН адзначаюць, што зараз ім вядома аб вызваленні васьмі чалавек, якім прызначылі прымусовае псіхіятрычнае лячэнне. Яшчэ як мінімум 25 беларусаў застаюцца без сувязі з вонкавым светам.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках