У Беларусь прыляцелі кітайскія жаўнеры
18- 24.04.2025, 16:25
- 9,200

Фотафакт.
Міністэрства абароны 24 красавіка паведаміла аб прыбыцці ў Беларусь вайскоўцаў Народна-вызваленчага войска Кітая. Плануецца, што яны возьмуць удзел у вайсковым парадзе 9 траўня. Адначасова з гэтым з краіны выехала група беларускіх вайскоўцаў, якія павінны ўзяць удзел у аналагічных мерапрыемствах, што плануюцца на Краснай плошчы ў Маскве.
Дакладную колькасць жаўнераў у ведамстве не ўдакладнілі, аднак на фатаграфіях, апублікаваных прэс-службай, можна заўважыць больш за пяць дзясяткаў вайскоўцаў у медыцынскіх масках. У Мінабароны паведамілі, што ўжо 25 красавіка кітайскія жаўнеры пачнуць супольныя трэніроўкі ў рамках падрыхтоўкі да парада.





