25 красавiка 2025, Пятніца, 1:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макрон звярнуўся да Пуціна і Белага дома

4
Макрон звярнуўся да Пуціна і Белага дома

Прэзідэнт Францыі асудзіў расейскія абстрэлы Украіны.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заклікаў крамлёўскага кіраўніка Пуціна спыніць хлусіць, што ён хоча міру, працягваючы бамбаваць Украіну.

Як паведамляе Le Monde, падчас візіту на Мадагаскар палітык заявіў, што пазіцыя Парыжа нязменная і не зменіцца ў будучыні: Францыя выступае за суверэнітэт народаў і тэрытарыяльную цэласнасць. З яго слоў, нельга чакаць, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пагодзіцца на спыненне агню, пакуль расейцы абстрэльваюць Кіеў:

«Наконт Украіны мы чакаем толькі аднаго адказу: ці згодны прэзідэнт Пуцін на безумоўнае спыненне агню. Улічваючы цяжкасці спынення баявых дзеянняў, гнеў амерыканцаў павінен быць засяроджаны толькі на адной асобе - на прэзідэнце Пуціне».

Таксама Макрон сказаў, што пытанне акупаванага Расейскай Федэрацыяй Крыма «цяпер не з'яўляецца праблемай» і заявы Дональда Трампа аб тым, што Кіеў страціў паўвостраў, проста апісваюць сітуацыю дэ-факта. «Ці значыць гэта, што мы павінны даць [Расеі] свабоду дзеянняў? Не», - адзначыў ён.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках