Сабаленка купіла аўтамабіль за якім ганялася пяць гадоў
18- 24.04.2025, 18:05
- 10,958

Беларуская тэнісістка так стамілася саступаць у фіналах у Штутгарце, што пайшла на адчайны крок.
Першая ракетка свету Арына Сабаленка нарэшце здзейсніла сваю мару, да якой ішла пяць апошніх гадоў.
Рэч у тым, што беларуская тэнісістка ўсё ніяк не можа заваяваць турнір WTA 500 у Штутгарце, пераможца якога атрымлівае ў падарунак спорткар Porsche Macan Turbo.
Пасля чарговай паразы ў фінале наша суайчынніца надумала не заставацца без прыза і самастойна набыла спорткар.
Пераможца традыцыйна атрымлівае аўтамабіль фіксаванай мадэлі. Сабаленка ж заявіла, што зрабіла ўласны выбар і замовіла сабе фіялетавы Porsche 911 GT3 RS.
Яна падкрэсліла, што стамілася трываць няўдачы ў фіналах і надумала кампенсаваць гэта "самым вар'яцкім аўтамабілем". Дзяўчына дадала, што зараз будзе хутка ездзіць па Маямі.
Нагадаем, што ў 2025 годзе беларуска саступіла перамогу на поўдні Нямеччыны латвійскай тэнісістцы Алене Астапенцы. Матч закончыўся пасля двух сэтаў з лікам 4:6, 1:6.
