24 красавiка 2025, Чацвер, 23:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Коштам курыцы?»

9
«Коштам курыцы?»

У Менску заўважылі нязвыклы кошт бананаў.

У рэдакцыю напісала чытачка "Онлайнера", якая знайшла ў краме бананы па 8,39 рубля і палічыла, што гэта "практычна коштам курыцы".

Жанчына кажа, што літаральна праз пару дзён пайшла ў яшчэ адну краму і там ужо ўбачыла кошт 8,66 рубля (цяпер на сайце дастаўкі ўжо кошт 6,99 рубля).

— Відаць, недзе ў памяці яблыкі і бананы былі самай таннай садавіной. Цяпер ужо задумаешся, колькі трэба ўзяць, каб потым не выкідваць.

Кошт бананаў у дастаўках - ад 6,99 да 7,25 рубля за кілаграм. Паводле звестак Белстата, у сакавіку сярэдні кошт быў 6,72 рубля.

Мы спыталі ў імпарцёраў, што адбываецца з коштам бананаў. Яны кажуць, што нічога крытычнага на бананавым рынку не адбываецца і, наадварот, садавіна хутка павінна патаннець.

- Усё залежыць ад ураджаю і колькасці кантэйнераў, якія вязём мы, а таксама Расея і Еўропа. Калі ў Расею прывязуць вельмі шмат бананаў, то яны таннеюць, калі мала - даражэюць.

- Можа, нешта ў лагістыцы змянілася?

- На цэны ўплывае шмат чыннікаў, лагістыка не на першым месцы. Бананы далей будуць таннець, кошт закупкі зараз падае, - абнадзеіў адзін з імпарцёраў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках