24 красавiка 2025, Чацвер, 23:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

FT: Генеральны сакратар NATO закліча ЗША не прымушаць Украіну да міру на ўмовах Пуціна

7
FT: Генеральны сакратар NATO закліча ЗША не прымушаць Украіну да міру на ўмовах Пуціна

Візіт Рутэ ў Вашынгтон ызначаны на 24-25 красавіка.

Генеральны сакратар NATO Марк Рутэ падчас запланаванага візіту ў ЗША закліча Вашынгтон не прымушаць Украіну супраць яе волі да ўгоды ўрэгуляванні вайны з Расеяй, паведамляе Financial Times са спасылкай на крыніцы.

Візіт Рутэ прызначаны на 24-25 красавіка. Як паведамляла прэс-служба альянсу, у генеральнага сакратара запланаваны перамовы з дзяржсакратаром ЗША Марка Рубіё, кіраўніком Пентагона Пітам Хегсэтам і дарадцам Белага дома ў нацбяспецы Майкам Уолцам.

У асноўным паездка Рутэ ў Вашынгтон будзе накіраваная на падрыхтоўку да чэрвеньскага саміту краін-чальцоў NATO. Аднак, як піша FT, генеральны сакратар NATO скарыстаецца сустрэчамі з найбліжэйшым асяроддзем прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, каб заявіць: "несправядлівае мірнае ўрэгуляванне, якое задаволіць Уладзіміра Пуціна, узмоцніць пагрозу для Еўропы".

"Галоўная задача – прымусіць амерыканцаў зразумець, што пастаўлена на карту", – сказаў адзін з суразмоўцаў FT. Рутэ таксама плануе абмеркаваць, як лепш за ўсё каардынаваць перадачу “абароннага цяжару” Еўропе ад ЗША.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках