Албанія прыпыніла бязвіз для беларусаў
4- 24.04.2025, 20:15
- 5,440

Пастанова пачала дзеянне неадкладна.
Рада міністраў Албаніі 24 красавіка ўхваліла прыпыненне дзеяння пагаднення з урадам Беларусі пра ўзаемнае скасаванне візавых патрабаванняў, паведаміла «Люстэрка» са спасылкай на інфармагенцтва ATA.
Удакладняецца, што гэтая пастанова была прынятая ў падтрымку закона «Аб міжнародных дамовах у Рэспубліцы Албанія» з унесенымі ў яго папраўкамі на прапанову міністра Еўропы і замежных справаў.
Пастанова пачала дзеянне неадкладна.
Нагадаем, у траўні 2024-га албанскі ўрад скасаваў бязвізавы ўезд з беларускімі дыпламатычнымі і службовымі пашпартамі.
Бязвізавае пагадненне Беларусь і Албанія падпісалі 27 снежня 2019 года. Было прадугледжана, што са звычайнымі пашпартамі беларусы могуць знаходзіцца ў краіне не больш за 30 дзён з даты ўезду.
Для грамадзянаў Расеі Албанія скасавала бязвізавы рэжым з 20 красавіка 2023 года.