25 красавiка 2025, Пятніца, 1:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ДАІ абвясціла «масаваную адпрацоўку» на Меншчыне

ДАІ абвясціла «масаваную адпрацоўку» на Меншчыне

Якую з трасаў возьмуць «пад кантроль»?

Дзяржаўтаінспекцыя Менскай вобласці абвясціла «масаваную адпрацоўку» адной з трасаў рэгіёну. Плануецца, што цягам трох дзён, з 25 да 27 красавіка, інспектары возьмуць «пад кантроль» аўтадарогу Р-53 «Слабада – Навасады». Пры гэтым асаблівую ўвагу паабяцалі аддаць шэрагу распаўсюджаных парушэнняў.

Інспектар ДАІ

Так, гаворка ідзе пра:

кіраванне ў п'яным выглядзе,

кіраванне без правоў,

парушэнні правілаў перавозкі пасажыраў.

Акрамя таго, у ДАІ дадалі: у поле зроку трапяць кіроўцы не толькі аўто, але і двухколавых, а таксама маршрутных транспартных сродкаў. «Несці службу» вартавыя дарог паабяцалі ў тых месцах, што характарызуюцца «найбольшай верагоднасцю ўчынення правапарушэнняў і аўтааварый».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках