25 красавiка 2025, Пятніца, 17:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кыргызстане арыштавалі расейскага паліттэхнолага

2
У Кыргызстане арыштавалі расейскага паліттэхнолага
Блогер Віктар Васільеў
Фота: РІАН

Ён меў сувязі з Яўгенам Прыгожыным і ГРУ.

У Кыргызстане паводле падазрэння ў наёмніцтве затрымалі расейскага блогера, палітолага Віктара Васільева. Як піша «Корреспондент», пра гэта ў чацвер, 24 красавіка, паведамілі ў Першамайскім раённым судзе Бішкека.

Паводле інфармацыі агенцтва, Васільеў абвінавачваецца ва ўчыненні злачынства паводле арт. 416 КК Кыргызстана (наёмніцтва). Судом абрана мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту да 17 чэрвеня. Згодна з законам краіны, яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Раней прэс-сакратар таго ж суда Нурзіна Мурзаева расказала Інтэрфаксу, што супрацоўніцу Расейскага дома Наталлю Сякерыну затрымалі супрацоўнікі Дзяржкамітэта нацбяспекі (ДКНБ) Кыргызстана паводле падазрэння ў вярбоўцы наймітаў. Яна таксама ўзятая пад варту да 17 чэрвеня. Разам з ёй былі затрыманыя яшчэ трое.

Яны падазраюцца ў вярбоўцы, фінансаванні і навучанні наймітаў з мэтай выкарыстання ў гвалтоўных дзеяннях іншых дзяржаў, накіраваных на зрынанне ўлады ў дзяржаве або парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці. Распачатая крымінальная справа паводле артыкула аб наёмніцтве. Адвакат аднаго з затрыманых заявіў журналістам, што іх падазраюць у вярбоўцы людзей для ўдзелу ў баявых дзеяннях ва Украіне.

Цэнтр Дасье ў 2023 годзе пісаў, што раней Васільеў насіў прозвішча Лукавенкі. У 2011 годзе ён быў прысуджаны да васьмі гадоў калоніі строгага рэжыму паводле абвінавачання ў забойстве 58-гадовага ўраджэнца Шры-Ланкі ў дзень "Рускага марша". Праз пяць гадоў Лукавенка выйшаў на волю ўмоўна-датэрмінова. Расейская служба ВВС паведамляла, што Лукавнка быў адным з паліттэхнолагаў заснавальніка ПВК Вагнер Яўгена Прыгожына. Пасля смерці Прыгожына Лукавенка як бы займаўся нарошчваннем расейскага ўплыву на Буркіна-Фасо. Цэнтр Дасье паказвае, што Лукавенка незадоўга да поўнамаштабнага расейскага ўварвання ва Украіну ездзіў у Кіеў на заданнн ГРУ. У матэрыяле Цэнтра Лукавенка названы неанацыстам.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках