Як вярнуць пасведчанне кіроўцы пасля пазбаўлення права кіравання ў Беларусі?
1- 25.04.2025, 11:42
- 3,266

Увесь працэс апісалі пакрокава.
«Пазбаўленцаў» умоўна можна падзяліць на дзве катэгорыі: тыя, у каго пасведчанне забралі праз кіраванне ў нецвярозым стане (перадачу кіравання п'янаму чалавеку/адмовы праходзіць медагляд), і ўсе астатнія. Першым, каб вярнуць пасведчанне, трэба будзе папрацаваць, а менавіта пераздаць іспыты. Onliner апісаў увесь працэс пакрокава.
Крок першы. Трэба вызначыцца, дзе знаходзіцца вашае пасведчанне. Калі пазбавілі паводле артыкула 18.15 КоАП РБ (за кіраванне ў нецвярозым стане, адмову ад праходжання медагляду, перадачу кіравання асобе ў алка- або наркаап'яненні), то звяртацца трэба ў экзаменацыйнае падраздзяленне ДАІ.
Калі ж пасведчанне адабралі за іншае парушэнне, то вам у тэрытарыяльнае падраздзяленне Дзяржаўтаінспекцыі - па месцы жыхарства або прыняцця пастаноў аб пазбаўленні правоў. Экзамены пры гэтым пераздаваць не трэба.
Крок другі. Прайсці медыцынскі агляд, калі вы належыце да тых, у каго забралі пасведчанне паводле арт. 18.15 КоАП РБ. Зрабіць гэта трэба не раней як за месяц да заканчэння тэрміну пазбаўлення.
Крок трэці. Падрыхтаваць неабходныя дакументы. Сярод іх - сапраўдная медычная даведка; дакумент, які сведчыць асобу; дакумент, які пацвярджае аплату штрафу (калі ён быў прызначаны).
Крок чацвёрты. Калі вы належыце да тых, каму трэба пераздаваць іспыты, то вам неабходна звярнуцца ў МРЭА, калі тэрмін пазбаўлення скончыцца. "Здача кваліфікацыйных экзаменаў ажыццяўляецца ў МЭА ДАІ, у зоне абслугоўвання якога знаходзіцца месца рэгістрацыі або месца знаходжання фізічнай асобы ў выпадку, калі ў адпаведнасці з заканадаўствам асоба абавязана быць зарэгістравана па месцы знаходжання", — пішуць на сайце ДАІ. Тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры - 3 працоўныя дні з моманту падачы ўсіх дакументаў.
Не забудзьцеся аплаціць іспыты і кампутарныя паслугі. Таксама неўзабаве вам спатрэбіцца напісаць заяву аб вяртанні пасведчання пасля пазбаўлення. Як унесці аплату праз АРІП? Вам спатрэбіцца раздзел "МУС", затым "ДАІ". Пераходзьце ў падпункт “Пасведчанне кіроўцы”. Пасля абярыце ваш горад. Аплаціце такія паслугі, як “Пасведчанне кіроўцы” (калі тэрмін яго дзеяння скончыўся падчас пазбаўлення), “Кампутарныя паслугі” і “Афармленне заявы” (пры неабходнасці), “Тэарэтычны іспыт”, “Практычны іспыт на аўта”, “Выдача МС для іспыту” (калі вы будзеце здаваць іспыт на аўтамабілі ДАІ).
Вось расцэнкі з сайта ДАІ:
- За тэарэтычны іспыт - 12 руб. 60 кап. (0,3 б.адз.);
- За практычны экзамен - 42 руб. (1 б. адз.);
- за практычны экзамен на матацыкле - 29 руб. 40 кап. (0,7 б.адз.);
- За кампутарныя паслугі - 1 руб. 68 кап. (0,04 б.адз.);
- За афармленне заявы - 3 руб. 36 кап. (0,08 б.адз.).
Ці трэба нанава вучыцца ў аўташколе пасля пазбаўлення правоў? Не, не трэба. Да іспытаў вы можаце падрыхтавацца самастойна або ўзяць дадатковыя ўрокі ў прыватных інструктараў або ў аўташколе на сваё жаданнё.
Крок пяты. Пераздайце тэарэтычны іспыт. Ён праходзіць у электронным або ў пісьмовым выглядзе, у абодвух выпадках трэба адказаць на 10 пытанняў, не дапусціўшы больш за адну памылку і ўклаўшыся ў адведзены час. Відавочна: ніякімі гаджэтамі і шпаргалкамі карыстацца нельга.
Крок шосты. Пераздайце практычны іспыт. Паводле абноўленых правіл, "пляцоўка" касуецца. Вам трэба толькі прадэманстраваць свае навыкі ва ўмовах рэальнага дарожнага руху ў населеным пункце.
Крок сёмы. Не зацягвайце з вяртаннем пасведчання. В/у захоўваецца ў экзаменацыйных падраздзяленнях ДАІ на працягу двух гадоў. Калі па пасведчанне ніхто не прыйшоў — яно ўтылізуецца.