Лукашэнка надумаў пакінуць чарнобыльскія рэгіёны без грошай?
5- 25.04.2025, 14:45
- 6,442

Дыктатар заявіў, што «людзей час адвучаць ад соскі».
Лукашэнка мае намер комплексна прааналізаваць вынікі адраджэння тэрыторый, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Дыктатар заявіў, што «людзей час адвучаць ад соскі»:
- Чым мы можам там дапамагчы, калі гэта трэба? Калі не трэба, значыць, ніхто туды ўлазіць не будзе. Трэба адвучаць нашых людзей ад гэтай, як у народзе кажуць, соскі, асабліва ва ўсходніх рэгіёнах, у тым ліку (а можа, і перш за ўсё) у Гомельскай вобласці. Трэба жыць па сродках і зарабляць грошы самім, - заявіў Лукашэнка.