СМІ атрымалі тэкст «канчатковай прапановы» ЗША для Украіны і Расеі
26- 25.04.2025, 17:07
- 10,762

Ён уключае і гарантыі бяспекі.
ЗША падрыхтавалі прапановы па спыненні вайны РФ супраць Украіны, якія прадугледжваюць дэ-юрэ прызнанне Крыма расейскім з боку ЗША, адмову Украіны ўступаць у NATO, а таксама аднаўленне ўкраінскага кантролю над Запарожскай АЭС, паведамляе агенцтва Reuters у пятніцу, 25 красавіка.
Агенцтва Reuters апублікавала тэкст дакумента, які спецпрадстаўнік ЗША Стыў Уіткаф перадаў еўрапейскім чыноўнікам падчас перамоў у Парыжы 17 красавіка.
У дакуменце сказана, што ён з'яўляецца «канчатковай прапановай» ЗША абодвум бакам. NV публікуе пераклад дакумента.
Спыненне агню:
сталае спыненне агню;
абодва бакі неадкладна прыступаюць да перамоў у тэхнічнай рэалізацыі.
Гарантыя бяспекі Украіны
Украіна атрымлівае надзейныя гарантыі бяспекі;
спецыяльная група еўрапейскіх дзяржаў і ахвочых нееўрапейскіх дзяржаў будуць дзяржавамі-гарантамі;
Украіна не будзе імкнуцца ўступіць у NATO;
Украіна можа імкнуцца да сяброўства ў ЕЗ.
Тэрыторыя
ЗША дэ-юрэ прызнаюць кантроль Расеі над Крымам;
ЗША дэ-факта прызнаюць кантроль Расеі над Луганскам;
ЗША дэ-факта прызнаюць кантраляваныя Расеяй часткі Запарожжа, Данецка і Херсона [абласцей];
Украіна вяртае сабе тэрыторыю ў Харкаўскай вобласці;
Украіна аднаўляе кантроль над Запарожскай АЭС праз кантроль і кіраванне станцыяй з боку ЗША, пры гэтым электраэнэргія размяркоўваецца паміж абодвума бакамі, а таксама над Кахоўскай ГЭС;
Украіна мае бесперашкодны праход па Дняпры і кантроль над Кінбурнскай касой;
Эканоміка
ЗША і Украіна рэалізуюць эканамічнае супрацоўніцтва/пагадненне аб карысных выкапнях;
Украіна будзе цалкам адноўленая і атрымае фінансавую кампенсацыю;
санкцыі супраць Расеі, уведзеныя ў выніку гэтага канфлікту з 2014 года, будуць знятыя;
эканамічнае супрацоўніцтва ЗША і Расеі ў сферы энэргетыкі і іншых прамысловых сектараў.