Нарвегія зладзіла выпрабаванні для групы выведнікаў у Арктыцы
3- 25.04.2025, 17:39
- 1,568

Яны працягнуцца 100 дзён.
У Нарвегіі арганізавалі выпрабаванні для групы з 13 выведнікаў у Арктыцы, якія прадоўжацца 100 дзён.
Аб гэтым гаворыцца ў публікацыі Bloomberg.
Падчас вучэнняў нарвежскія байцы павінны былі праверыць уплыў арктычных умоў на іх цела і псіхіку. Таксама правяралі, як арктычны клімат уплывае на працу тэхнікі.
Задача атрада - выжыць цягам 100 дзён, што больш чым удвая перавышае працягласць папярэдніх вайсковых экспедыцый у гэтую частку Нарвегіі.
Падчас місіі нарвежскія байцы таксама практыкаваліся ў эвакуацыі сваіх параненых - добраахвотнікаў-навабранцаў, якія выступілі ў ролі параненых, везлі на санях за снегаходамі 265 кіламетраў цягам 51 гадзіны.
Перад пачаткам экспедыцыі ў байцоў узялі ўзоры крыві, вымералі аб'ём лёгкіх і мышачную масу. Тэсты былі паўтораныя ў сярэдзіне шляху, а ў канцы 100 дзён аналізы будуць праведзеныя яшчэ раз.
У сярэдзіне 100-дзённых вучэнняў жаўнеры спыніліся на трохдзённы перапынак, у час якога яны прайшлі медыцынскія і псіхалагічныя тэсты.
Камандзір атрада сказаў, што тады ўпершыню за тры месяцы ён змог змяніць шкарпэткі.
Стрэс ад сталых місій і недахоп сонечнага святла так далёка на поўначы ў гэты час года зрабілі чальцоў атрада раздражняльнымі і прывялі да некаторых сварак, дадаў ён.
30 красавіка чакаецца заканчэнне місіі. Як адзначана, амаль 75% вынікаў будуць апублікаваны для шырокай грамадскасці, а астатнія будуць перададзены толькі хаўруснікам па NATO.
Камандзір атрада кажа, што заінтрыгаваны тым, што пакажуць вынікі фізічнага і псіхалагічнага тэставання аб ваенных аперацыях у такіх умовах.