Сабаленка пачала буйны турнір у Мадрыдзе з перамогі над расейкай
2- 25.04.2025, 18:04

Першая ракетка свету ў другім коле "тысячніка" ў двух сэтах падолела Ганну Блінкову.
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйшла ў трэцяе кола турніру катэгорыі WTA-1000 у Мадрыдзе. Першая ракетка свету ў двух сэтах падолела расейку Ганну Блінкову - 6:3, 6:4.
Турнір у Мадрыдзе з прызавым фондам €7,85 млн закончыцца 3 траўня. Спаборніцтвы катэгорыі WTA-1000 саступаюць ў прэстыжнасці толькі "Вялікаму шалому" і Выніковаму турніру.