25 красавiка 2025, Пятніца, 23:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка змяніў намесніка старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэта

5
Лукашэнка змяніў намесніка старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэта

Пасаду заняў выпускнік Акадэміі ФСБ РФ.

Палкоўнік Максім Бутранец прызначаны намеснікам старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэта. Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 25 красавіка.

Яшчэ адным указам ён вызваліў ад гэтай пасады генерал-маёра Ігара Печэню. Ён звольнены з вайсковай службы ў запас з прычыны ўзросту з правам нашэння вайсуковай формы адзення і знакаў адрознення.

Максім Бутранец - выпускнік Ваеннай акадэміі. Службу пачынаў на памежных заставах Берасцейскай памежнай групы. Пасля Акадэміі Федэральнай службы бяспекі РФ заняў пасаду першага намесніка начальніка Гомельскай памежнай групы, затым - начальніка Пінскага памежнага атрада, адкуль перасеў у крэсла начальніка Смаргонскай памежнай групы.

У 2023 годзе Максіма Бутранца прызначылі начальнікам Берасцейскай памежнай групы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках