Суперкампутар спрагназаваў пераможцу чэмпіянату Гішпаніі
2- 25.04.2025, 20:38
- 2,188

«Барселона» ці «Рэал»?
Суперкампутар Opta назваў пераможцу чэмпіянату Гішпаніі ў гэтым сезоне.
Чэмпіёнкай стане каталонская «Барселона», перамога якой ацэньваецца на 87,07%. Перамога чэмпіёна «Рэала» –на 12,89%, перамога мадрыдскага «Атлетыка» –на 0,04%.
Пасля 33-га туру «Барселона» з 76 баламі ўзначальвае турнірную табліцу, «Рэал» з 72 баламі займае другое месца. «Атлетыка», ідучы трэцім, мае ў сваім актыве 66 балаў.