26 красавiка 2025, Субота, 1:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каля берагоў Турцыі адбыўся землятрус магнітудай 4,5

1
Каля берагоў Турцыі адбыўся землятрус магнітудай 4,5

Эпіцэнтр знаходзіўся за 28 км на паўднёвы захад ад Эсеньюрта – раёна правінцыі Стамбул.

У Мармуровым моры ўвечары 25 красавіка адбыўся землятрус магнітудай 4,5. Эпіцэнтр знаходзіўся за 28 км на паўднёвы захад ад Эсеньюрта – раёна правінцыі Стамбул, вынікае з звестак Еўрапейска-Міжземнаморскага сейсмалагічнага цэнтра.

Паведамляецца, што на захадзе Эсеньюрта ў 20:33 паводле Менска адчуваліся моцныя штуршкі, асяродак землятрусу знаходзіўся на глыбіні 10 км. У горадзе жыве прыкладна 211 тыс. чалавек.

23 красавіка ля берагоў Стамбула адбыўся землятрус магнітудай 6,2. У выніку пацярпелі 236 чалавек. Пры гэтым большасць з іх атрымалі траўмы праз паніку – выскоквалі з вокнаў дамоў і падалі з вялікай вышыні. Пазней спікер парламента Турцыі Нуман Куртулмуш заклікаў установы і грамадзянаў падрыхтавацца да новага землятрусу, каб перажыць яго з меншымі стратамі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках