27 красавiка 2025, Нядзеля, 1:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы растуць чэргі на ўезд у Польшчу

2
На мяжы растуць чэргі на ўезд у Польшчу

Выезд аўтобусаў назад у Беларусь моцна затрымліваецца.

На выездзе з Беларусі ў Польшчу апоўдні 26 красавіка назапасілася 1760 легкавушак і дзясяткі аўтобусаў, чэргі ёсць і на літоўскім кірунку, паводле звестак маніторынгу Дзяржпагранкамітэта. Тым часам выезд аўтобусаў з суседніх краін у Беларусь моцна затрымліваецца.

На 12.00 25 красавіка ўезду ў Польшчу ў пункце пропуску «Брэст» чакалі 1760 легкавушак і 65 аўтобусаў. З паловы ночы чарга прыкметна вырасла.

На літоўскім кірунку ў «Беняконях» стаяць 30 аўтамабіляў, у «Каменным Логу» — 50. Чарга з аўтобусаў не назіраецца.

Як паведамляе сайт польскай Пагранслужбы, у зваротным кірунку, на ўездзе ў Беларусь, легкавушкі і аўтобусы праводзяць у «калейцы» прыкладна гадзіну.

Між тым «Менсктранс» паведамляе, што некаторыя аўтобусы з Польшчы і Літвы адпраўляюцца ў Беларусь са значным спазненнем.

Так, аўтобус Варшава - Менск (АН8303-7) выехаў са спазненнем на 5 гадзін: замест 7 раніцы адправіўся а 12. Аўтобус Вільня - Менск (АН8590-7) таксама затрымаўся: з літоўскай мяжы ён выехаў толькі а 10.16, хаця павінен быў а 8. Прычына ў абодвух выпадках - доўгае афармленне.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках