Пінскую набярэжную і парк атакавалі вужы
3- 26.04.2025, 14:15
- 5,018

Цёплыя вясновыя дні спрыяюць іх актыўнасці.
Гарадскі парк і набярэжную ў Пінску зноў атакуюць вужы. Фота і відэа рэптылій усё часцей з'яўляюцца ў сацсетках пінчукоў, заўважыла выданне «Медиа Полесье». Выяўляецца, вужы - частка цяперашняй экасістэмы сталіцы Палесся.

Як тлумачыць загадчык лабараторыі Палескага аграрна-экалагічнага інстытута НАН Беларусі Віктар Дзям'янчык, пінская набярэжная — спрыяльнае асяроддзе для пражывання рэптылій. Цёплыя вясновыя дні спрыяюць іх актыўнасці, асабліва ў перыяд спарвання. Акрамя таго, кліматычныя змены і мяккія зімы павялічваюць колькасць гэтых паўзуноў.
@slivkiby_pinsk Пинск! Скучали по ужам?))
♬ оригинальный звук - slivkiby_pinsk
Вужы звычайна не агрэсіўныя ў дачыненні да чалавека. Аднак лепш іх не трывожыць - інакш могуць укусіць. Медыкі параўноўваюць укус вужакі з укусам коткі, але пры гэтым ёсць рызыка інфікавання раны. У выпадку ўкусу рэкамендуецца звярнуцца да доктара.

