У Генштабе УСУ адпрэчылі заявы расейцаў аб Курскай вобласці
1- 26.04.2025, 15:45
- 4,340

Баі прадаўжаюцца.
Інфармацыя расейцаў аб нібыта заканчэнні баявых дзеянняў на тэрыторыі Курскай вобласці РФ не адпавядае рэчаіснасці, паведамляе Генеральны штаб УСУ ў суботу, 26 красавіка.
Як адзначылі ў Генштабе, абарончая аперацыя Сіл абароны Украіны ў пэўных раёнах Курскай вобласці прадаўжаецца.
«Аператыўная абстаноўка складаная, але нашы падраздзяленні прадаўжаюць утрымліваць пэўныя пазіцыі і выконваюць задачы па прызначэнні», - напісалі ў ведамстве.
Там дадалі, што з пачатку дня ў аперацыйнай зоне групоўкі войск Курск адбілі пяць штурмавых дзеянняў супраціўніка, яшчэ адно такое баявое сутыкненне зараз працягваецца. Таксама пагрозы акружэння падраздзяленняў Сіл абароны няма.
«Заявы варожага кіраўніцтва аб „разгроме“ ўкраінскай групоўкі войск з'яўляюцца нічым іншым, як прапагандысцкай хітрасцю і жаданнем выдаць жаданае за сапраўднае», – заяўляюць у Генштабе.
Раней начальнік Генштаба УС РФ Валерый Герасімаў заявіў, што 26 красавіка расейцы нібыта «вызвалілі» апошні населены пункт у Курскай вобласці - Горналь.