Зяленскі ў Рыме сустрэўся з Макронам тэт-а-тэт
1- 26.04.2025, 16:14
- 4,222

Фотафакт.
У суботу, 26 красавіка, прэзідэнты Украіны і Францыі Уладзімір Зяленскі і Эмануэль Макрон сустрэліся ў Рыме для абмеркавання працягу намаганняў па пошуку шляхоў да міру. Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга.
«Адбываецца цяпер: прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон размаўляюць тэт-а-тэт аб далейшых мірных намаганнях», - паведаміў Сібіга.
Таксама кіраўнік МЗС Украіны апублікаваў фота з сустрэчы лідараў Украіны і Францыі.
Happening now: @ZelenskyyUa and @EmmanuelMacron having a tête-à-tête about further peace efforts. pic.twitter.com/YvmIVLaF5e
— Andrii Sybiha 🇺🇦 (@andrii_sybiha) April 26, 2025