McDonald's вяртаецца ў Расею?
16- 26.04.2025, 18:12
- 7,026

Пададзена заяўка ў Распатэнт на рэгістрацыю таварнага знака.
Амерыканская карпарацыя McDonald's падала заяўку ў Распатэнт на рэгістрацыю свайго таварнага знака "Макдоналдс" у Расеі.
Пра гэта паведамляе "Медуза".
Як сцвярджае дзяржагенцтва са спасылкай на дакументы ведамства, заяўку адправілі яшчэ ў снежні 2024 года, але толькі зараз Распатэнт прыняў яе да разгляду.
Як вядома, пад таварным знакам "Макдоналдс" кампанія хоча вырабляць і прадаваць у Расеі напоі і ежу хуткага прыгатавання, прадастаўляць рэстаранныя паслугі і ажыццяўляць дастаўку ежы.