Макрон пасля сустрэчы з Зяленскім звярнуўся да Пуціна.
4- 26.04.2025, 18:46
- 6,582

Расейскі дыкатар павінен даказаць, што ён хоча міру.
Расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін павінен давесці, што ён сапраўды хоча міру. Аб гэтым заявіў прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон пасля сваёй сустрэчы з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім у Рыме 26 красавіка. Адпаведнае паведамленне Макрона з'явілася на платформе Х.
Французскі прэзідэнт назваў сваю сустрэчу з прэзідэнтам Украіны "вельмі пазітыўным абменам".
З ягоных слоў, Зяленскі сказаў аб тым, што "Украіна гатова да безумоўнага спынення агню" і хоча супрацоўнічаць з амерыканцамі і еўрапейцамі для яго рэалізацыі. І гэта тая мэта, падкрэсліў прэзідэнт Францыі, якую "мы падзяляем з прэзідэнтам Трампам".
"Цяпер прэзідэнту Пуціну давядзецца даказаць, што ён сапраўды хоча міру. Мы працягнем нашу працу ў рамках кааліцыі ахвочых, створанай у Парыжы ў сакавіку летась, для дасягнення як сапраўднага спынення агню, так і поўнага і працяглага міру ва Украіне", - напісаў французскі лідар.
Échange très positif aujourd’hui avec le Président @ZelenskyyUa à Rome.
— Emmanuel Macron (@EmmanuelMacron) April 26, 2025
Mettre fin à la guerre en Ukraine. C’est l’objectif que nous partageons en commun avec le Président Trump.
L’Ukraine est prête à un cessez-le-feu inconditionnel. Le Président Zelensky me l’a redit… pic.twitter.com/INFd3B8qy9