27 красавiка 2025, Нядзеля, 2:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Горках адбылося задымленне дызель-цягніка

У Горках адбылося задымленне дызель-цягніка

БЧ папярэдзіла аб спазненнях.

"Беларуская чыгунка" (БелЧ) паведаміла, што 26 красавіка ў 15:50 на станцыі "Пагодзіна" ў Горках Магілёўскай вобласці адбылося задымленне ў машынным аддзяленні дызель-цягніка №6537 "Орша-Крычаў". Праз гэта на сваю канчатковую ён прыбудзе са спазненнем да дзвюх гадзін.

«Таксама з прычыны здарэння дызель-цягнік №6536 «Крычаў-Ворша» ідзе з затрымкай амаль на 1 гадзіну 30 хвілін», - паведамілі на БЧ.

Паводле іх інфармацыі, задымленне ліквідавала лакаматыўная брыгада. На момант здарэння ў дызелі было 260 чалавек. Ніхто з пасажыраў, як сцвярджае перавозчык, не пацярпеў. Паводле факта інцыдэнту распачалі службовае расследаванне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках