28 красавiка 2025, панядзелак, 4:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША паставілі РФ ультыматум наконт Украіны

30
У ЗША паставілі РФ ультыматум наконт Украіны
Ліндсі Грэм
AP Photo/Vadim Ghirda

Сенатар Ліндсі Грэм раскрыў планы супраць Крамля.

У Сенаце ЗША гатовыя ўзгадніць новыя санкцыі супраць Расеі, калі яна «не прыме ганаровы, справядлівы і трывалы мір». Тады Злучаныя Штаты ўвядуць другасныя мыты супраць кожнай дзяржавы, якая вядзе закупы расейскіх нафты, газу, урану, ці іншай прадукцыі. Аб гэтым заявіў сенатар ад Рэспубліканскай партыі Ліндсі Грэм.

На сваёй старонцы ў X ён распавёў аб тым, што ўжо падаў двухпартыйны законапраект аб новых санкцыях «супраць пуцінскай Расеі». У дакумента амаль 60 суаўтараў.

Санкцыі прадугледжваюць другасныя мыты ў дачыненні да ўсіх дзяржаў, якія набываюць нафту, газ або іншую прадукцыю ў Расеі.

«Сенат гатовы рухацца ў гэтым кірунку і зробіць гэта пераважнай большасцю, калі Расея не прыме ганаровы, справядлівы і трывалы мір», - растлумачыў сенатар.

Таксама Ліндсі Грэм падзякаваў Трампу і яго камандзе «за ўпартую працу, накіраваную на тое, каб скончыць вайну ва Украіне, якая была выкліканая варварскім уварваннем Пуціна, годна і справядліва».

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках