У Беларусі неўзабаве падаражэюць некаторыя жыллёва-камунальныя паслугі
8- 27.04.2025, 10:21
- 9,770

Стала вядома, колькі давядзецца плаціць з 1 чэрвеня.
У Беларусі з 1 чэрвеня падаражэюць некаторыя жыллёва-камунальныя паслугі - ацяпленне і падагрэў вады. Пра гэта паведамляе партал камунальнай пісьменнасці насельніцтва.
Тарыфы на цеплазабеспячэнне, якія субсідуюцца - ацяпленне і падагрэў вады - маюць намер падняць з 1 чэрвеня - да 27,2323 рубля за 1 Гкал. Рост - на 10,2%.
Прывядзем разлікі, як зменяцца разлікі для канкрэтнага жылля. Так, у двухпакаёвай кватэры ў Менску на 50 «квадратаў», у якой прапісаны адзін чалавек, за спажыты аб'ём па ацяпленні 1,0163 Гкал зараз трэба заплаціць 25,12 рубля. За чэрвень выйдзе 27,68 рубля. Розніца - 2,56 рубля.
Для кватэр, у якіх ніхто не зарэгістраваны, а таксама для «дармаедскіх» тарыфы паднялі з 1 студзеня. Яны прыкладна ў 5,5 разы вышэйшыя за льготныя.
У апошні раз субсідаваныя тарыфы на ацяпленне і падгрэў вады падвышалі ў чэрвені 2023 года. Іх хацелі падвысіць таксама з пачатку лета 2024-га - амаль на 25%, але ў выніку не сталі гэтага рабіць.