У Расеі масава касуюць парады да 9 траўня
23- 27.04.2025, 10:28
- 41,634

Палкоўнік УСУ патлумачыў, у чым прычына.
Акупанты баяцца ўдараў беспілотнікаў
У Курскай, Белгародскай, Бранскай і Ліпецкай абласцях краіны-агрэсаркі Расеі касуюць парады да 9 траўня. Сёлета прычынай з'яўляецца не толькі асцярогі акупантаў наконт магчымых нападаў УСУ.
Як распавёў 24 каналу палкоўнік запасу УСУ, лётчык-інструктар, вайсковы эксперт Раман Світан, яшчэ адной прычынай, чаму парадаў у некаторых гарадах РФ не будзе, з'яўляецца аператыўная паўза акупантаў.
Справа ў тым, што ўся старая тэхніка, якая раней удзельнічала ў парадах, зараз задзейнічаная на фронце ва Украіне. Новую ж акупанты рыхтуюць да летніх ваенных аперацый.
Такім чынам у расейцаў фактычна няма чым праводзіць гэтыя парады. Пагатоў, што нават калі нейкая бронетэхніка і знойдзецца, то ў яе могуць патрапіць украінскія беспілотнікі.
Таму, як сказаў Світан, Крэмль, хутчэй за ўсё, засяродзіцца толькі на парадзе ў Маскве, а рэгіёны застануцца без маштабных мерапрыемстваў.
«Бегаць з чырвоным сцягам па нейкай плошчы - гэта для іх такая сабе «перамога». Думаю, што ўся ўвага будзе сканцэнтраваная на парадзе ў Маскве. Нам таксама трэба было б «узяць там удзел», - падкрэсліў ён.