Мінабароны Беларусі закупляе беспілотнікі больш як на $3 мільёны
16- 27.04.2025, 12:22
- 4,002

Стала вядома, у якіх аб'ёмах і якія мадэлі.
Мінабароны Беларусі цягам гэтага года плануе закупіць беспілотнікі на суму, эквівалентную прыкладна 3,3 млн даляраў. Адпаведныя заяўкі з'явілася на сайце дзяржзакупаў. Аб гэтым піша тэлеграм-канал аб беларускай авіяцыі «ОтВинта».
У большасці сваёй гэта беспілотнікі кітайскай вытворчасці, але ёсць і адна пазіцыя без канкрэтыкі:
187 FPV-дронаў Caddx X10 (AI version) або аналаг;
190 FPV-дронаў Caddx X10 (IR version) або аналаг;
20 камплектаў з FPV-дронамі;
81 тактычны беспілотны авіяцыйны комплекс на базе мультыкоптара DJI Mavic3 Thermal у камплекце або аналаг;
83 тактычныя беспілотныя авіяцыйныя комплексы на базе мультыкоптара Autel EVO MAX 4T у камплекце або аналаг.
Напрыклад, DJI Mavic3 Thermal і Autel EVO MAX 4T прызначаны для паветранай выведкі. А апошні, да таго ж, апроч цеплавізійнай камеры абсталяваны яшчэ лазерным далямерам. Ён, засноўваючыся на тэхналогіі распазнання ШІ, здольны аўтаматычна ідэнтыфікаваць і захопліваць розныя тыпы цэляў, такіх як крыніцы цяпла, людзі падчас руху ці транспартныя сродкі.
Акрамя БЛА кітайскага вытворчасці Мінабароны Беларусі апошнія некалькі гадоў актыўна закупляла расейскія БАК «Supercam» розных мадыфікацый, а таксама беларускія ВАК «Беркут-3».