УСУ знішчылі пункт ФСБ у Белгародскай вобласці
2- 27.04.2025, 12:50
- 2,458

Сілы абароны Украіны нанеслі ўдар пад Шабекіне.
У мінулую пятніцу, 25 красавіка, на Белгародчыне ўкраінскія артылерысты ўдала адпрацавалі па апорным пункце расейскіх акупантаў.
Інфармацыя аб гэтым з'явілася на адным з Z-каналаў, паведамляе Dialog.UA.
Расейцы сцвярджаюць, што апорны пункт пагранслужбы ФСБ Расеі «зведаў артабстрэл». Інцыдэнт адбыўся ў раёне Шабекіна.
«Раненні, несумяшчальныя з жыццём, атрымалі 4 супрацоўнікі памежнай службы», - напісаў Z-канал. Судзячы па апублікаваным фота мемарыяла, як мінімум двое ліквідаваных ФСБшнікаў былі прапаршчыкамі. Месцам іх сталай дыслакацыі быў горад Ейск, што ў Краснадарскім краі.
