Беларусаў у таксоўцы і іншым пасажырскім транспарце можа чакаць «сюрпрыз»
6- 27.04.2025, 15:18
- 13,240

Улады хочуць увесці новаўвядзенні.
Міністэрства транспарту і камунікацый прапануе ўвесці змены для пасажырскіх перавозак. Адпаведны законапраект ведамства размясціла для грамадскага абмеркавання.
Мінтранс прапануе ўвесці патрабаванне, што ўвесь пасажырскі аўтамабільны транспарт, які здзяйсняе рэйсы ўнутры краіны, да 1 студзеня 2028 года павінен быць абсталяваны відэафіксацыяй.
З 1 студзеня 2027-га хочуць увесці неабходнасць абсталявання рамянямі бяспекі (двухкропкавымі або трохкропкавымі) месц для сядзення аўтобусаў.
Таксама ведамства прапануе ўдакладніць спіс выпадкаў, пры якіх пасажыр мае права адмовіцца ад аплаты паездкі ў аўтамабілі-таксоўцы.
Яшчэ прапануецца ўвесці змены патрабаванняў да кіроўцаў па наяўнасці стажу і адсутнасці прыцягнення да адказнасці аб адміністрацыйных правапарушэннях.
Грамадскае абмеркаванне працягнецца па 5 траўня.