«Пуцін біўся ў істэрыцы»
6- 27.04.2025, 15:28
- 21,040

Спатрэбіўся ордэр на арышт.
Пуцін, які не мог прысутнічаць на пахаванні Папы Рымскага і назіраў за ўсім як звычайны абывацель з экрана ТБ, паведаміў паліттэхнолаг Міхаіл Шэйтэльман.
Затым паліттэхнолаг апісаў перажыванні расейскага дыктатара, якія «пажыралі» яго ў той дзень, калі Зяленскага сардэчна прымалі кіраўнікі розных краін у Ватыкане.
Паліттэхнолаг пракаментаваў падзеі ў Рыме ў дзень пахавання Папы Рымскага ў кантэксце перажыванняў расейскага дыктатара: «Як я ўжо паведаміў, гледзячы на фатаграфію, Пуцін моцна нэрвуецца, і спатрэбіўся ордэр на арышт. Дарэчы, я вось таксама падумаў: Пуцін нэрвуецца, бо ён там не сядзіць. Як ён там хацеў быць, як ён хацеў быць у гэтым першым шэрагу. Ён жа разумее, што Зяленскі заняў «яго», як ён мяркуе, «законнае месца».
Міхаіл Шэйтэльман агучыў думкі Пуціна, якія мучылі яго ў той момант, калі ён убачыў фота з пахавання Папы Рымскага, дзе Зяленскі сядзіць у першым шэрагу: «Гэта я павінен быць паміж Трампам і Макронам. Якога чорта? Чаму там Зяленскі? Што гэта за глупства. Я «вялікі цар усяе Русі», а тут нейкі «выскачка з Крывога Рога», КВНшчык прыйшоў», - падумаў Пуцін».
«Хто блазан? Пуцін - блазан. Хто прэзідэнт сур'ёзнай краіны Украіны? Зяленскі - прэзідэнт сур'ёзнай краіны Украіны. Зяленскага прымае ў Ватыкане прэзідэнт ЗША, а не блазна Пуціна. Ёсць розніца? Ёсць розніца. А той невыязны, бо дзяцей скраў», - падсумаваў публіцыст.