28 красавiка 2025, панядзелак, 1:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

CNN: Трамп паставіў рэкорд дзесяцігоддзяў у падзенні рэйтынгу

25
CNN: Трамп паставіў рэкорд дзесяцігоддзяў у падзенні рэйтынгу
Дональд Трамп

Найгоршы вынік з часоў Дуайта Эйзенхаўэра.

Падтрымка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з набліжэннем 100 дзён ягонага другога тэрміну ўжо ніжэйшая, чым ва ўсіх ягоных папярэднікаў за апошнія 70 гадоў.

Пра гэта паведамляе CNN на аснове звестак апытання, праведзенага на замову тэлеканала кампаніяй SSRS.

Паводле звестак апытання, палітыку Трампа ў цяперашні час ухваляе 41% апытаных амерыканцаў – гэта самы нізкі ўзровень для любога з новаабраных прэзідэнтаў на мяжы іх 100-дзённага тэрміну як мінімум з часоў Дуайта Эйзенхаўэра. Вынік Трампа цяпер найгоршы за паказнікі пасля 100 дзён першага тэрміну.

Падтрымка палітыкі Трампа з сакавіка знізілася на 4 адсоткавыя пункты, а з лютага – на 7 адсоткавых пунктаў.

Толькі 22% рэспандэнтаў выказалі катэгарычную падтрымку дзейнасці Трампа на пасадзе прэзідэнта. 45% заявілі, што катэгарычна не ўхваляюць яе.

З улікам партыйных сімпатый рэспандэнтаў у падтрымцы Трампа захоўваецца палярызацыя – 86% рэспубліканцаў ухваляюць ягоныя дзеянні, у той час як 93% дэмакратаў не ўхваляюць. Сярод «незалежных» падтрымка Трампа знізілася да 31%.

Апытанне паказала, што падтрымка дзейнасці Трампа зніжаецца ва ўсіх сферах палітыкі. У пытанні інфляцыі яна знізілася з сакавіка на 9 пунктаў да 35%, у тарыфах – на 4 пункты, да 35%, станоўчую ацэнку ягоным крокам у эканоміцы даюць 39%, што на 5 пунктаў менш, чым у сакавіку.

Падтрымка крокаў у кіраванні федэральным урадам упала на шэсць пунктаў, да 42%. Толькі 46% мяркуюць, што Трамп будзе прызначаць на пасады найлепшых спецыялістаў, што на 8 пунктаў менш, чым у сакавіку.

Менш за 43% уважаюць «турбарэформы» ў дзяржаўных установах, ініцыяваныя Трампам і ягонай камандай, за неабходны крок, у той час як 57% адказалі, што бачаць у гэтым падыходзе залішнія рызыкі для краіны.

39% заявілі пра падтрымку знешняй палітыкі Трампа, у той час як не ўхваляюць яе 60%.

50% рэспандэнтаў заявілі пра той ці іншы ўзровень упэўненасці, што Трамп здольны належным чынам справіцца са знешнепалітычнымі задачамі. Да пачатку ягонага другога тэрміну гэта было 55%.

У пытанні міграцыйнай палітыкі пра падтрымку Трампа заявілі 45%, што на шэсць пунктаў менш, чым у сакавіку.

Пра падтрымку віцэ-прэзідэнта Джэй Ды Вэнса сказалі 41%, у той час як не ўхваляюць яго працу на пасадзе 58%.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках