McDonald's аспрэчыў чуткі пра вяртанне ў Расею
9- 27.04.2025, 16:22
- 5,290

Кампанія выступіла з заявай.
Амерыканская сетка рэстаранаў хуткага харчавання McDonald's не збіраецца аднаўляць працу ў Расеі. «Наша пазіцыя выразная і застаецца нязменнай», – гаворыцца ў заяве карпарацыі, апублікаванай на старонцы яе ўкраінскага падраздзялення ў X.
Напярэдадні стала вядома, што кампанія падала заяўку на рэгістрацыю сваіх таварных знакаў у Расеі. Гэта справакавала чуткі, што яна рыхтуе глебу для вяртання. У McDonald's патлумачылі, што проста займаюцца абаронай брэнду, каб яго не выкарыстоўвалі пабочныя асобы.
«Інтэлектуальная ўласнасць – адзін з нашых самых каштоўных актываў. McDonald's рэгулярна аднаўляе права ўласнасці сваіх гандлёвых марак ва ўсім свеце, нават у тых краінах, дзе не вядзе ніякай дзейнасці. Мы робім гэта, каб засцерагчы наш брэнд», – гаворыцца ў паведамленні. Там нагадалі, што карпарацыя была адным з першых міжнародных бізнэсаў, які асудзіў узброеную агрэсію супраць Украіны і пакінуў расейскі рынак, абвясціўшы пра продаж сеткі ў траўні 2022 года. «Гэтая пастанова – сведчанне каштоўнасцяў кампаніі, і мы застаемся верныя гэтым каштоўнасцям», – запэўнілі ў McDonald's.
Офіційна заява "МакДональдз"
— McDonald's Ukraine (@McDonaldsUA) April 26, 2025
26 квітня у мережі почала ширитися дезінформація про можливе повернення "МакДональдз" в росію, що була викликана хвилею публікацій російських ЗМІ про подачу корпорацією "МакДональдз" заявки на перереєстрацію торгових марок в росії у грудні 2024 року.…