28 красавiка 2025, панядзелак, 4:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названая зброя, якая можа «выратаваць» Еўропу ў магчымай вайне з Расеяй

17
Названая зброя, якая можа «выратаваць» Еўропу ў магчымай вайне з Расеяй

Яе называюць «выродлівай».

Калі Еўропа сур'ёзна настроеная абараніць сябе ад патэнцыйнага расейскага ўварвання, ёй давядзецца вярнуць касетныя боепрыпасы. Пра гэта папярэдзілі ў Каралеўскім аб'яднаным інстытуце абаронных даследаванняў RUSI, піша Business insider.

«Касетныя боепрыпасы заслужылі рэпутацыю аднаго з самых пачварных відаў зброі. Раскідваючы мноства невялікіх бомбаў па вялікай тэрыторыі, яны забілі і пакалечылі так шмат мірных жыхароў, што больш за 100 краінаў – уключаючы большую частку Еўропы – падпісалі міжнародную забарону», – нагадалі ў публікацыі.

Як зазначаецца, праблема ў тым, што Еўропе не стае наземных сілаў для супрацьстаяння маштабнаму расейскаму ўварванню. Каб даць сваім значна меншым войскам шанец на перамогу, NATO давядзецца кампенсаваць нястачу войскаў авіяцыяй, каб наносіць удары па расейскіх войсках і лініях забеспячэння. Аднак расейская супрацьпаветраная абарона будзе перашкаджаць еўрапейскім паветраным аперацыям.

«Сухапутныя войскі NATO ў пераважнай большасці залежаць ад авіяцыі для вядзення агню. Аднак без маштабнай дапамогі ЗША еўрапейскія ваенна-паветраныя сілы ў цяперашні час з цяжкасцю змаглі б адціснуць шчыльныя і інтэграваныя сістэмы супрацьпаветранай абароны, такія як тыя, што абараняюць расейскія войскі», – адзначылі Джасцін Бронк і Джэк Уотлінг у справаздачы для RUSI.

Аналітыкі прыйшлі да высновы, што недастаткова ўкамплектаваныя і недастаткова абсталяваныя войскі Еўропы будуць змушаныя ваяваць без падтрымкі з паветра.

У выніку адным з выйсцяў для Еўропы з’яўляецца вяртанне касетнай зброі, гаворыцца ў публікацыі.

«Касетныя боегалоўкі нязменна аказваюцца больш эфектыўнымі для агнявых задачаў знішчэння варожай СПА, чым унітарныя варыянты», – акцэнтавалі ў RUSI.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках